Сейм Латвіі забараніў георгіеўскія стужкі на масавых мерапрыемствах
Сейм Латвіі ў трэцім чытанні зацвердзіў забарону на выкарыстанне георгіеўскіх стужак у час забаўляльных і публічных мерапрыемстваў, шэсцяў, пікетаў і сходаў. Пра гэта паведамляецца на сайце парламента.
„Улічваючы экспансію Расеі ва Украіне і яе таталітарную ідэалогію ў дачыненні да рэспублік былога СССР, у Латвіі ёсць падставы бычыць дастатковую пагрозу свайму дэмакратычнаму парадку і бяспецы”, – заявіў у час паседжання старшыня камісіі па правах чалавека і сувязях з грамадскасцю Артус Кайміньш. Гэтая камісія адказвае за распрацоўку парламенцкіх законапраектаў.
Па словах дэпутата, забарона на выкарыстанне расейскіх стужак дазволіць абмежаваць таталітарную ідэалогію Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя
