Сейм Польшчы ўхваліў папраўкі ў закон пра ахову дзяржаўнай мяжы
17 лістапада бягучага году Сейм прыняў папраўку ў закон пра ахову дзяржаўнай мяжы і некаторыя іншыя законы.

Прынятыя рашэнні дазволяць павысіць бяспеку супрацоўнікаў памежнай службы, якія выконваюць задачы па ахове мяжы. Журналісты змогуць працаваць у памежнай зоне на асаблівых умовах.
Рашэнні, якія былі ўнесеныя папраўкай да закона пра ахову дзяржаўнай мяжы, дапамогуць усім супрацоўнікам памежнай аховы, паліцыі і жаўнерам, якія бараняць польскую мяжу, – заявіў падчас працы ў Сейме намеснік міністра Мацей Вонсік.
Паводле gov.pl
