Севярын Пракопюк – кандыдат у Еўрапарламент са спісу “Левыя Разам”



Беларус Севярын Пракопюк – сябра партыі “Разам”, з’яўляецца кандыдатам ў Еўрапейскі парламент са спісу “Левыя Разам”.

Змяншэнне часу працы да 35 гадзінаў у тыдзень, 35 дзён свабодных ад працы і змяншэнне  дыспрапорцый у мінімальнай аплаце ў краінах ЕЗ – гэта толькі некаторыя   лозунгі,  якімі “Левыя Разам” хочуць прыцягнуць выбаршчыкаў.

– Хочам пачаць размову, каб паўстаў еўразвязаўскі фонд для будаўніцтва таннага арэнднага жылля. Лекі па рэцэптах мусяць быць дармовымі. ЕЗ мусіць датаваць гэта. Грошы на датацыю можна знайсці.  І з Еўразвязам можна пра гэта пачаць размаўляць.

Партыя „Разам” на выбары ў Еўрапейскі парламент ідзе ў кааліцыі з „Уніяй працы” з сацыял-дэмакратамі Пётра Ікановіча, а таксама з гарадскімі рухамі. Севярын Пракопюк пакуль безвынікова змагаўся ў выбарах у Сейм у 2015 годзе. Партыя „Разам” таксама не атрымала дастатковай колькасці галасоў падчас апошніх выбараў у самакіраванне.  Выбары ў Еўрапейскі парламент пройдуць 26 траўня гэтага года.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота ddb24.pl