Школа дыска-пола ўзнікне ў Міхалове



Першая школа дыска-пола ўзнікне ў Міхалове. У мясцовым ліцэі з новага навучальнага года з’явіцца сцэнічны профіль, які рэкламуецца як «першая школа дыска-пола».

Як сказаў бургамістр Міхалова Марэк Назарка, сярэдняя школа павінна развіваць таленты і інтарэсы маладых людзей:

– Гэта школа для моладзі, каб даць ім шанец у жыцці, каб яны праз свой запал хацелі б развівацца і ў тых агульных прадметах. І да таго, каб яны рабілі штосьці добрае. І гэты наш цэнтр мае розныя забавы, імпрэзы. Галоўнае, каб ён быў прафесіянальны і было ўсё для людзей.

Бургамістр Міхалова, ствараючы «першую школу дыска-пола», разлічвае на зацікаўленне з боку маладых людзей. Такім чынам хоча выратаваць ліцэй з больш чым 70-гадовай традыцыяй.

Цалкам гук слухайце ў далучаным файле:

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя