Школа ў Старой Камёнцы атрымае імя Герояў бітвы на Нёмане



Сёлета адзначаецца сотая гадавіна перамогі над бальшавікамі. З гэтай нагоды ў Саколцы пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею Нёманскай бітвы.

Кажа арганізатар мерапрыемства з Таварыства імя герояў Сакольскай зямлі, Кжыштаф Ошэр:

– Жыхары Саколкі, сябры Таварыства імя герояў Сакольскай зямлі, пані бургамістр Эва Кулікоўска, прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання і не толькі ў Саколцы і павеце, але і ва ўсім ваяводстве, гатуюць з гэтай нагоды цэлы цыкл імпрэз. Гэта мерапрыемства “Шляхам мясцін памяці”, удзел у якім возьме моладзь, наданне школе ў Старой Камёнцы імя Герояў бітвы на Нёмане, а таксама канцэрт, выставы і іншыя мерапрыемствы.

Бітву над Нёманам лічыцца другой значнай перамогай пасля „Цуду над Віслай”, якая скончылася разгромам бальшавікоў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя