«Шлях да ўзаемнасці»



У вёсцы Ігнаткі, што ў беластоцкім павеце, у верасні пройдуць сустрэчы беларускіх і польскіх  навуковых супрацоўнікаў. Прагучаць даклады, звязаныя з польска-беларускімі ўзаемадачыненнямі ў галіне літаратуры, гісторыі ды культуры.

 Канферэнцыя ладзіцца для працягу супрацы і наладжвання кантактаў паміж Польшчай і Беларуссю.

Анансуе намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Васіль Сегень:

— Міжнародная канферэнцыя «Шлях да ўзаемнасці» супольна з Гарадзенскім універсітэтам з Саюзам палякаў у Беларусі. Таксама мы ладзім ужо больш за 20 гадоў і ў гэтым годзе выслалі заяўкі ў многія навуковыя асяродкі. Яна прадбачана 22-23 верасня, тут, у Беластоку, запрашаем усіх зацікаўленых і выступіць з дакладам ці проста таксама прыняць удзел.

Як дадае Васіль Сегень, на заканчэнне беларускіх народных фэстаў таксама ў верасні у беластоцкім парку «Плянты» пад адкрытым небам пройдзе міжнародны фестываль «Беласток-Гародня», на якім па традыцыі выступяць польскія калектывы з Беларусі і беларускія музычныя гурты і выканаўцы з Польшчы.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя