Шляхам прыдарожных каплічак



У гміне Сухаволя іх каля ста дваццаці: прыдарожныя каплічкі прайшлі інвентарызацыю, а найцікавейшыя з іх можна пабачыць на фотавыставе. У сухавольскім Цэнтры трох культур падсумавалі праект „Шляхам прыдарожных каплічак”.

У час мерапрыемства можна было таксама паглядзець фільм, які неўзабаве з’явіцца на сайце Цэнтра. Праект перш за ўсё паказвае тоеснасць таго месца, падкрэсліў бургамістр Сухаволі Міхал Матыскель:

– Гэты праект мае некалькі важных мэтаў. Па-першае, дакументаванне таго, што ёсць на тэрыторыі нашай гміны. А таксама паказаць – кім мы ёсць, адкуль паходзім. Якой важнай у нашым жыцці была рэлігія, малітва, на якую тады сапраўды разлічвалі.  

Праект „Шляхам прыдарожных каплічак” быў фінансаваны Нацыянальным цэнтрам культуры ў рамках праграмы EtnoPolska 2019.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя