Шосты “Пікнік з Беларусам”



Аб’яднанне “Наша школа”, якое дзейнічае пры Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, шосты раз наладзіла “Пікнік з Беларусам”.

Прафесійная сцэна была падрыхтавана не толькі для мясцовых вучняў, але свае мастацкія ўмеласці маглі паказаць таксама дашкольнікі і вучні іншых адукацыйных устаноў, дзе вядзецца навучанне беларускай мовы.

“Тут праводзім прамоцыю як нашай школы, так і беларускай культуры,” – кажа дырэктар Ігар Лукашук:

 – Думаю, што гэта сапраўды адна з нешматлікіх ініцыятываў, дзе школа робіць для ўсяго грамадства. Дзякуючы актыўнай дзейнасці аб’яднання „Наша школа”, у нас на пляцы адбываецца „Пікнік з Беларусам”, які накіраваны не толькі да нашых вучняў, але і таксама да ўсіх жадаючых прыняць у пікніку ўдзел з Гайнаўкі і наваколля.

“Пікнік з Беларусам” завяршыў выступ зоркі – сёлета гэта быў гайнаўскі калектыў “Метра”, які стварылі менавіта выпускнікі гайнаўскага Белліцэя.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара