Шпацыр пад знакам „Пагоні”
Год таму
„Беларускія сляды ў Гайнаўцы” – пад такой назвай прайшло чарговае мерапрыемства ў межах „Шпацыраў па Гайнаўцы”.
На гэты раз гідам была шматгадовая дырэктар гарадской бібліятэкі ў Гайнаўцы Ала Грыц:
– Мы пачалі ад вуліцы Таляры Саланевіч, а пасля памаленьку так ішлі сцежкамі. Цікавосткамі былі школа беларуская, якая была ў прыватных хатах, ліцэй беларускі. Цяпер сама ўяўляю гэтую карціну, бо да гэтай пары яна ў мяне была такая рассыпаная, распытаная. Не маем такіх месцаў, можа, мы павінны падумаць, і гэта ёсць нашае заданне.
Удзельнікі мерапрыемства наведалі беларускі ліцэй, а шпацыр завяршылі пад Музеем і Асяродкам беларускай культуры.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя