Што палякі і немцы пабачылі ў Беларусі?



„Айчына добрай якасці. Рэпартажы з Беларусі” – гэта назва новай кнігі, якая выйшла ў польскім выдаведстве „Czarne”. У кнізе пад рэдакцыяй Малгажаты Ноцунь сабраныя рэпартажы польскіх, нямецкіх ды беларускіх пісьменнікаў.  Сярод іх, Земовіт Шчэрк, Енджэй Маравецкі, Юлія Юргенс ды Алёна Шабуня ды іншыя.

У зборніку рэпартажаў сучасная Беларусь паказана ў выглядзе размоваў пісьменнікаў з людзьмі, якія поўныя запалу, харызмы, а часам з тымі, якія не бачаць надзеі на будучыню.

Кажа пісьменніца Анэта Прымака-Анішк, якая прымала ўдзел у праекце:

– Я мяркую, што тое, што мы пабачылі, было нам вельмі цікавым, але часта незразумелым. Мы спрабавалі зразумець гэту рэчаіснасць, бо яна бывае незразумелай таксама людзям, якія там жывуць. Вынік, які атрымаўся, можна прачытаць у кнізе.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Кніга з’яўляецца вынікам паездак па Беларусі і майстар-класаў, якія правялі ў Менску аўтары з Польшчы, Нямеччыны і Беларусі. Ідэя праекту належыць польскаму таварыству Rekolekyw.

Беларускае Радыё Рацыя