Што прапануе Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку?



Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку запрашае на заняткі. 20-га студзеня ў падляшскіх школах пачаліся зімовыя вакацыі. Вучні завершаць двухтыднёвы перапынак 2-га лютага.

У гэты часе Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку прапануе шэраг мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі, кажа дырэктар ГЦК Магдалена Лотыш:

– На гэтыя вакацыі мы падрыхтавалі шмат мерапрыемстваў, сярод якіх 4-дзённыя тэатральныя майстар-класы з нашай новай інструктаркай Каралінай Кухарскай. Таксама мы падрыхтавалі шэраг мастацкіх конкурсаў, танцавальныя заняткі, кіно з дармовым сеансам. 

Ужо 25-га студзеня ў Гарадку адбудзецца „Вечар калядак”. На сцэне можна будзе пабачыць выступы вучняў і вядомых калектываў з Гарадоцкай гміны.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя