Што прыцягвае польскія кампаніі ў Беларусі?



Ці варта інвеставаць у Беларусі, і якія ёсць магчымасці для польскіх прадпрымальнікаў на беларускіі рынку. Між іншым пра гэта гаварылі ў Беластоку падчас сустрэчы цыкла “Vademecum замежных рынкаў”, прысвечанай Беларусі. Эксперты з абодвух бакоў мяжы распавялі аб эканамічных і юрыдычных умовах вядзення бізнесу ў Беларусі. Паводле Дзяніса Шулейкі, галоўнага спецыяліста па інвестыцыях ў Свабоднай эканамічнай зоне “Гроднаінвест”, 30 працэнтаў інвестыцый у зоне паходзяць з Польшчы.

– Ёсць вялікая цікавасць польскіх кампаній да Беларусі. Зараз 11% ад агульнай колькасці зарэгістраваных кампаній і рэзідэнатаў – гэта польскія кампаніі. Што іх прыцягвае? Гэта магчымасць выхаду на Расею, зручная лагістыка, кваліфікаваныя супрацоўнікі, блізкасць краін Балтыі.

Сустрэчу “Vademecum замежных рынкаў”, прысвечаную Беларусі, арганізаваў Падляшскі фонд рэгіянальнага развіцця ў Беластоку ў супрацоўніцтве з Генеральным консульствам Беларусі ў Беластоку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота belmarket.by

[manual_related_posts]