Сілы тэрытарыяльнай абароны ў Польшчы: змена хуткасці рэагавання



У мэтах падтрымкі дзяржкантролю і мясцовага самакіравання ў выкананні задач па прыёме бежанцаў з Украіны, ўведзены новы статус неадкладнага з’яўлення для вайскоўцаў войскаў тэрытарыяльнай абароны.

Салдаты брыгад з Падляшскага, Любельскага і Падкарпацкага ваяводстваў могуць быць выкліканыя ў вайсковыя часці менш чым за 6 гадзін. Салдаты астатніх брыгад ТД могуць быць прызваны ў вайсковыя часці менш чым за 12 гадзін.

Сігнал аб неадкладным з’яўленні ўжо атрымалі вайскоўцы групы кіберпрасторавых дзеянняў войскаў тэрытарыяльнай абароны.

Просім усіх з разуменнем паставіцца да гэтага. Магчыма, заўтра хтосьці з нашых салдат не з’явіцца на працы ці ва ўніверсітэце. Мы зробім усё, каб палегчыць нязручнасці, выкліканыя гэтым фактам! – піша media-terytorialsi-wp-mil-pl

[manual_related_posts]