Сімфанічны аркестр з Магілёва з канцэртамі на Падляшшы



У Бельску Падляшскім прайшоў канцэрт кінамузыкі ў выкананні сімфанічнага аркестра і салістаў з Магілёва. У час канцэрта прагучала музыка з такіх вядомых фільмаў, як Rocky і “James Bond”.

Кажа мастацкі кіраўнік і дырыжор аркестра Сяргей Лішчанка:

– Не ўсе разумеюць і часам адчуваюць, што і ў мастацкіх кінастужках, і ў мультфільмах гучыць сапраўдны сімфанічны аркестр, а не толькі электронныя інструменты і розныя папулярныя групы. Усе фарбы і багацце сімфанічнага аркестра вельмі часта настолькі высока прадстаўлены ў саўндтрэках, што гаварыць пра тое, што можна штосьці больш яркае і лепшае выканаць, наўрад ці можна.

Такі ж канцэрт кінамузыкі можна было пачуць таксама ў Нараўцы. 24 чэрвеня сімфанічны аркестр і салісты з Магілёва ды Масквы выступяць з класічным рэпертуарам у час “Cустрэч з арыяй у Белавежы. Мерапрыемства праводзіцца ўжо 7-мы раз Фондам царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы, пачнецца ў 17:00 на пляцоўцы Ляснога музея ў Белавежы. Уваход дармовы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара