Сітуацыя на польска-беларускай мяжы застаецца напружанай



Сітуацыя на польска-беларускай мяжы застаецца напружанай. Калі колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы істотна зменшылася, то пры гэтым агрэсіўнасць асоб, якія спрабуюць штурмаваць мяжу, пастаянна расце.

Пра гэта ў размове з нашым радыё распавяла прэсавы сакратар Падляшскага аддзялення Памежнай аховы Польшчы, маёр Катажына Здановіч:

Катажына Здановіч дадае, што найбольш агрэсіўныя спробы нелегальнага перасячэння мяжы адзначаюцца на поўдні Падляшша, у раёне мясцовасцяў: Чарэмха, Мельнік і Дубічы Царкоўныя. Таксама яна распавяла статыстыку апошняга дня, 19 снежня:

З пачатку года польскі бок зафіксаваў больш за 39 тысяч спроб нелегальнага перасячэння мяжы. На памежных тэрыторыях працягваецца надзвычайнае становішча.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя