Сітуацыя перад гайнаўскім маршам



У чарговы раз вуліцамі гэтага падляшскага горада маюць прайсці ўдзельнікі маршу, якія традыцыйна плануюць ушаноўваць Рамуальда Райса “Бурага”, адказнага за забойства мірных жыхароў беларускіх вёсак у пасляваенным часе.

Старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа звярнуўся з заклікам да бурмістра Гайнаўкі пра забарону маршу, які заяўлены на бліжэйшую нядзелю, 23 лютага.

Раней з такім жа заклікам да бурмістра звярнуліся чальцы арганізацыі Obywatele RP.

У закліку на адрас бурмістра Вапа зазначае: “Марш, які праводзіцца на працягу некалькіх гадоў, абурае грамадскую думку, выклікае негатыўныя эмоцыі асабліва сярод сведак і родных забітых у 1946 годзе аддзелам “Бурага” жыхароў рэгіёну”. “Гэтае мерапрыемства нясе для беларускай меншасці ў Польшчы вялізную крыўду, і Вы, як гаспадар горада, не павінны гэтага дазваляць”, – адзначаецца з звароце. 

Беларускае Радыё Рацыя

  • https://affiliatelabz.com/special/?source=www.racyja.com AffiliateLabz

    Great content! Super high-quality! Keep it up! 🙂