Сітуацыя з беларускай адукацыяй у Беластоку



Гаворка ідзе пра дзіцячы садок №14 і пачатковую школу №4, у якіх вывучаецца беларуская мова. Гэтыя дзве навучальныя ўстановы ўлады вырашылі аб’яднаць у адзін комплекс, што пачаткова выклікала занепакоенасць у беларускім асяроддзі.

Паўстала петыцыя з просьбай не аб’ядноўваюць пляцоўкі, і засцярога, што гэта можа нашкодзіць беларускамоўнай адукацыі дзяцей. Сёння стала вядома, што праект пастановы пра аб’яднанне пляцовак зняты з парадку дня бліжэйшай сесіі Рады горада Беласток.

Агулам з павесткі прыбралі тры пастановы – кажа Уршуля Боўблей з прэс-службы прэзідэнта горада:

„Уплыў на рашэнне прэзідэнта перад усім мелі змены, якія былі прапанаваныя ў законе аб адукацыі. Але канешне, гэта петыцыя і голас бацькоў таксама вельмі істотны. Мы вельмі цешымся, што бацькі голас забралі, канешне ён таксама будзе брацца пад увагу”.

Супраць аб’яднання ў адзін комплекс школы і дзіцячага садка выступалі бацькі дзяцей з беларускага садка №14. Гаворыць аўтарка адпаведнай петыцыі – Юліта Сцепанюк:

„Чакаем на далейшыя крокі. Паглядзім, што горад будзе рабіць у гэты час. Ці ён запросіць нас на нейкія размовы ці кансультацыі, ці будзе так, як ёсць цяпер. У час калядаў яны проста робяць кансультацыі, нікога раней не запрашаючы. Паглядзім”.

Дарэчы, пад петыцыяй супраць аб’яднання ў адзін комплекс дзіцячага садка і школы, дзе вывучаецца беларуская мова, падпісаліся больш за 700 чалавек. Петыцыю сёння прынеслі ў магістрат. Сёння тлумачэнні ў гэтай справе дала, між іншым, радная горада Беласток Яанна Місюк. У сваім Фейсбуку яна напісала, Што аб’яднанне дзвюх пляцовак з беларускай мовай мае іх узмацніць як комплекс устаноў. А дзякуючы ўнёску некалькіх радных у адпаведную пастанову ўнясуць папраўку, паводле якой з’явіцца першая ў гісторыі Беластока школа з Дадатковым вывучэннем беларускай мовы, што будзе пазначанае ў назве.

Беларускае Радыё Рацыя