Сітуацыя з мігрантамі на Пабужжы



Дубічы Царкоўныя, Нараўка, Чаромха, Мельнік. Назвы гэтых участкаў граніцы фігуравалі цягам снежня ў справаздачах польскай пагранслужбы, стасоўна спробаў нелегальнага перакрочання дзяржаўнай граніцы мігрантамі з боку Беларусі. Сітуацыя ж на поўдзень ад іх, у Надбужанскім аддзеле пагранслужбы Рэспублікі Польшча выглядае спакайнейшай, пра што сведчаць і адсутнасць тамтэйшых участкаў у справаздачах, і самі мясцовыя жыхары:

„Іх амаль тут няма, у на у Тэрэспалі не бачна. Гэта таму, што зараз паставілі агароджу, і ўсё менш выпадкаў нелегальнага перасячэння. Праўдападобна таму, што на уліцы вельмі халодна, Да таго ж, усё больш мігрантаў вяртаецца дадому, да сваіх краяў”

Медыя службы пагранічных установаў абодвух бакоў, узаемна вінавацяць адзін аднаго ў стварэнні надзвычайных сітуацыяў на граніцы, справакаванага міграцыйным крызісам.

Беларускае Радыё Рацыя