Славамір Назарук выключаны з сябраў клуба „Грамадзянскай кааліцыі” Падляшскага Сейміку
Рашэннем Клуба дарадцаў „Грамадзянскай кааліцыі” радны Сейміка Падляшша ад Форума меншасці Падляшша Славамір Назарук з сённяшняга дня выключаны з сябраў клуба, паведаміў старшыня клуба „Грамадзянскай кааліцыі” ў Сейміку Кароль Пілецкі.
Славамір Назарук ад журналістаў даведаўся аб выключэнні з клуба. Такім чынам, з сённяшняга дня адзіны радны ад Форума меншасці Падляшша ў Сейміку стаў незалежным радным. Прычына выключэння з клубу, як паведаміў нашаму радыё Славамір Назарук, у тым, што падчас сённяшняй сесіі прагаласаваў за вотум даверу для ўправы Сейміка, дзе большасць мае „Права і справядлівасць”.
Беларускае Радыё Рацыя
