“Смакі Бобры” – кулінарны конкурс на Падляшшы



Дуброўскія сыры, хлеб на заквасцы ці каўбасы хатняй работы – гэта ўсё можна было паспрабаваць у Ячне, што на Падляшшы.

“Смакі Бобры” – гэта кулінарны конкурс, у якім прымалі ўдзел мясцовыя вытворцы з ваколіцаў ракі Бобра.

Каманды з пяці гмінаў прэзентавалі стравы, напоі і вырабы, характэрныя для сваёй мясцовасці.

Як падкрэслівае віцэмаршалак  Падляшскага ваяводства Мечыслаў Башко, варта падтрымоўваць кулінарную спадчыну нашага рэгіёна.

 – Гэта цудоўна, што ў нас такія прадукты ёсць. І мы так кожны год рабіць будзем дзеля шматкультурнасці – беларускай, польскай, літоўскай, каб рэгіянальныя прадукты нас усіх аб’ядналі

Арганізатарам кулінарнага конкурсу “Смакі Бобры” была Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства і Гмінны асяродкам культуры з Дубровы Беластоцкай.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя