СМІ: Расейскія танкі ўжо пад Марыупалем



Недалёка ад горада ў Данецкай вобласці зафіксаваныя 60 расейскіх танкаў, паведамляе ТСН.uа.

Цяпер расейскія баявыя групы адпраўляюцца з Новаазоўска ў Марыупаль. Яны абстралялі з мінамётаў блокпост украінскіх сілавікоў у сяле Безымяннае. Па дадзеных выведкі, расейцы замацаваліся ў гэтым сяле і цяпер знаходзяцца за 20 км ад Марыупаля.

«Нам даводзіцца ўвесь час мяняць пазіцыі, бо карэкціроўшчыкі наводзяць на нас агонь праціўніка. Мы толькі што затрымалі карэкціроўшчыка, які наводзіў на нас ўстаноўку «Град», – распавядае адзін з украінскіх байцоў.

«З боку Расеі зайшло 50 танкаў, а ў нас 7 РПГ. Усё, больш нічога ў нас супраць танкаў няма. Ёсць яшчэ «Мухі» і АКМ 62-га года выпуску», — кажа іншы вайсковец.

Па словы ўкраінскіх жаўнераў, ніякія «апалчэнцы» супраць іх не ваююць.

«Ідзе расейскае ўварванне, гэта адназначна. Мы ўчора ў гэтым пераканаліся, калі ў Новаазоўск увайшлі расейскія танкі з расейскімі сцягамі і жаўнерамі», — расказваюць вайскоўцы.

[youtube id=”6UBL_j_iVFw&list=PL1neMztLSbMPStaOKlSGql2VHr0aojiKO”]

unian.net