Смурод у Беласток прынёс вецер з Беларусі
Год таму
Жыхары Беластока скардзяцца на смурод, але ў ваяводскай інспекцыі аховы асяроддзя запэўніваюць, што не трэба непакоіцца.
Паводле беластоцкіх спецыялістаў, непрыемны пах гарэлага ідзе з боку Беларусі ды Украіны разам з усходнім ветрам. Па другі бок мяжы ўжо некалькі дзён гараць тарфянікі, фіксуюцца таксама пажары ў лясах.
Сітуацыю пагаршае і пажар у Мазавецкім ваяводстве, дзе гарэў склад з адкідамі і апонамі. Пакуль канцэнтрацыя шкодных рэчываў знаходзіцца ў межах нормы.
Фота ciekawepodlasie.pl