Спектакль “Зязюлька” ад актораў з абмежаванымі магчымасцямі
Спектакль “Зязюлька”, пастаўлены паводле падання з кніжкі Міколы Гайдука “Аб чым шуміць Белавежская пушча”, паказалі ў Музеі і Асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Спектакль пастаўлены акторкай тэатру “Чрэва” Яаннай Троц. Акцёры – ўдзельнікі майстар-класаў па заняткавай тэрапіі ў Гайнаўцы.
“Гэта незвычайная прыгода для нас усіх,” – кажа інструктар майстар-класаў па заняткавай тэрапіі Агнешка Андрэюк:
– Гэты спектакль паўстаў пад уплывам імпульсу, бо мы хочам развівацца. Гэта для нас крок наперад. Дзякуючы гэтаму спектаклю і працы з Яаннай Троц мы змаглі гэта адчуць.
Акторы з Гайнаўкі маюць ахвоту выступаць далей. Запіс спектакля будзе дасланы у Кракаў, на конкурс творчасці для асоб з абмежаванымі магчымасцямі, які ладзіць фонд Анны Дымнэй.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара