Споўнілася 77 гадоў з дня трагічных падзеяў у вёсцы Патока
16 траўня споўнілася 77 гадоў з дня трагічных падзеяў у вёсцы Патока на Беласточчыне. У гэты дзень эскадрон пад камандаваннем Зыгмунта Блажэевіча (мянушка “Зыгмунт”) 5-й віленскай брыгады Арміі Краёвай, якой камандаваў Зыгмунт Шэндзеляж („Лупашка”), расстраляў 4-х жыхароў вёскі – братоў Яна і Уладзіміра Малашэўскіх, а таксама Яна і Уладзіміра Бекішаў (бацьку і сына).
Гэты аддзел прыехаў у Патоку 22 траўня 1945 года. Тады салдаты „Лупашкі” цалкам спалілі вёску. У Патоцы загінула 8 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.
Ужо некалькі год запар 22 траўня ў 17 гадзін жыхары Патокі разам з мясцовым святаром Аляксандрам Аляксеюком моляцца тут за бязвінна загінулых.
Маёр Зыгмунт Шэндзеляж („Лупашка”) быў прысуджаны да смяротнага пакарання судом Народнай Польшчы. Пасля змены палітычнага ладу, прысуд быў адменены, а Зыгмунт Шэндзеляж („Лупашка”) трапіў у пантэон “выклятых жаўнераў” антыкамуністычнага супраціву. З 2018 года ў Беластоку па ініцыятыве райцаў ад „Права і Справядлівасці” назвалі адну з вуліц горада ў гонар “Лупашкі”.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]