Спробы прарыву польскай мяжы слабеюць, але працягваюцца



Як паведамляе на сваёй старонцы ў Twitter за апошнія суткі была зафіксавана 51 спроба незаконнага перасячэння польскай мяжы з боку Беларусі. За 7 снежня польскія памежнікі выдалі мігрантам 6 пастановаў пра неабходнасць пакінуць тэрыторыю краіны.

Былі і намаганні прарвацца праз калючы дрот у Польшчу: група з 35 асобаў хацела зрабіць гэта каля Чаромхі. Аднак спробу перадухілілі польскія сілавікі.

Каля 4 тысяч мігрантаў ужо вылецелі назад у Сірыю і Ірак эвакуацыйнымі рэйсамі, аднак пэўная колькасць яшчэ застаецца на тэрыторыі Беларусі.