„Стадзёнка” ў Бельскім белліцэі – з „Паланэзам” ды „Лявоніхай”



У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім адзначылі стадзёнку – традыцыйны баль за сто дзён да выпускных экзаменаў. Як і ў кожным ліцэі, пачалі з традыцыйнага польскага танца „Паланэза”, але пасля моладзь паказала сябе ў беларускім народным танцы. У беларускай народнай вопратцы яны станцавалі „Лявоніху”.

“Гэта мяне вельмі цешыць,” – кажа дырэктар школы Андрэй Сцепанюк:

– Уступ да “Паланэза”, як заўсёды ў нас, на беларускай мове чытем. А як можна чытаць “Пана Тадэвуша”, як ні ў тлумачэнні Браніслава Тарашкевіча – патрона нашай школы? Цешуся, што амаль штогод удаецца апрача славутага “Паланэза”, каб быў беларускі танец “Лявоніха”. Моладзь нават ездзіла ў Берасце, каб там  ім паказалі, як гэта робіцца.

Бельскі белліцэй адзін з апошніх, які ладзіць „Стадзёнку” ў школьных памяшканнях. Першы экзамен на атэстат сталасці пройдзе 4 траўня.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя