Стала вядома, дзе ў Польшчы пабудуюць АЭС
18 гадоў таму
Польскія АЭС выбралі месца, дзе будзе пабудавана першая ў краіне АЭС. Гэтым месцам з’яўляецца прыморская гміна Хочэва (Choczewo), паведамляе штодзёнка „Dziennik Bałtycki”.
Месца атрымала назву «Любятова-Капаліна» („Lubiatowo-Kopalino”). Участак быў выдзелены на падставе экалагічных экспертызаў, якія праводзяцца з 2017 года. Ён адпавядае ўсім неабходным патрабаванням і бяспечны для жыхароў.
