Стала вядома, хто будзе будаваць агароджу на мяжы



Названыя кампаніі, якія выйгралі тэндар на будаўніцтва агароджы на польска-беларускай мяжы. Імі сталі Budimex и Unibep. Пра гэта стала вядома на чацвёртым пасяджэнні групы па падрыхтоўцы і забеспячэнні бяспекі дзяржаўнай мяжы Польшчы. Агулам было сем прэтэндэнтаў.

На думку інвестара, Budimex и Unibep у максімальнай ступені адпавядаюць прынятым крытэрам: маюць досвед, уласнае абсталяванне і персанал. Таксама яны маюць магчымасць будаўніцтва агароджы ў рэжыме зборных элементаў. Гэта дазволіць скараціць да мінімуму працы на граніцы, якія могуць дэстабілізаваць абарончыя дзеянні пагранічных службаў. Паведамляе прэс-служба польскай памежнай аховы.

Адзначым, што да сярэдзіны наступнага года Польшча збіраецца ўзвесці на мяжы з Беларуссю 5,5-метровую металічную агароджу з калючым дротам і сістэмай назірання як сродак абароны ад нелегальнай міграцыі.