Стала вядома прычына смерці жаўнера на польска-беларускай мяжы



Ускрыццё паказала, што стала прычынай смерці жаўнера, які загінуў у вайсковым гарадку ў Капытове Люблінскага ваяводства. Гэта была моцная асфіксія з прычыны абструкцыі дыхальных шляхоў з ванітамі. У арганізме мужчыны выяўлена 3,61 праміле алкаголю.

40-гадовы вайсковец 21-й Падгальскай стралковай брыгады загінуў у ноч з 6 на 7 лістапада ў вайсковым лагеры, дзе нёс службу каля польска-беларускай мяжы. Інцыдэнт адбыўся падчас адпачынку. Загінулы жаўнер не выконваў задач, непасрэдна звязаных з аховай польскай мяжы. Ён служыў спецыялістам па лагістыцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Wojtek Jargiło /PAP