Сталі вядомыя вынікі фотаконкурсу „Падляшша ў аб’ектыве”



У Музеі і Асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы агучылі вынікі фотаконкурсу “Падляшша ў аб’ектыве” імя Віктара Волкава. Першую ўзнагароду заваяваў Сэбасцян Павляк з Ламянэк Дольных. “Падляшша ў аб’ектыве жыхара гэтага ж Падляшша і турыста”, – кажа Агнешка Ціханюк з Беларускага музея ў Гайнаўцы:

– Фатографы нашага ваяводства адшукваюць такія тэмы, якія адыходзяць. А тыя сюжэты, якія ад нас, сучасныя, яны, можна сказаць, ужо вычарпаліся. Ім гэта здаецца штодзённым, яны шукаюць чагосьці новага.

Арганізатары плануюць выдаць альбом з самымі цікавымі фотаздымкамі, якія з’явіліся на конкурсе цягам 10-ці гадоў. Лепшыя працы Х  фотаконкурсу “Падляшша ў аб’ектыве” можна пабачыць у Беларускім музеі ў Гайнаўцы да палавіны 2015 года.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара.