Стартавала “Паэтычнае трохгалоссе”



30 дэкламатараў-дашкольнікаў выступілі падчас першага дня дэкламатарскага конкурсу “Паэтычнае трохгалоссе”. У Бельскім доме культуры яны дэкламавалі па два вершы: адзін на польскай, а другі на беларускай або ўкраінскай мовах.

“Для гэтых наймалодшых сам выхад на сцэну – гэта ўжо перамога,” – кажа сябра журы Яанна Троц:

– Усе дзеткі, якія набраліся смеласці і выйшлі на сцэну, каб прачытаць вершы, яны ўжо перамаглі. Ёсць такія, у каго сапраўдны дэкламатарскі талент.  

Пасля ўсіх дэкламатараў выступіла тэатральная група “Жэўжыкі” з Бельска-Падляшскага, якая паказала абрад вяселля. Заўтра з 9.30 у Бельскім доме культуры дэкламаваць будзе каля 50 вучняў пачатковых школ, ды ў чацьвер – амаль 30 дарослых.  Дэкламатарскі конкурс “Паэтычнае трохгалоссе” праводзіцца 18 раз.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара