Стартаваў фестываль фальклору «Падляшскія сустрэчы»



У Браньску, што на Бельшчыне, урачыста адкрылі 12 Міжнародны фестываль фальклору «Падляшскія сустрэчы». Цягам пяці дзён мерапрыемства наведае сем падляшскіх мясцовасцей. Выступяць калектывы з Польшчы, Румыніі, Латвіі, Турцыі, Мартынікі, а таксама беларускі ансамбль народных інструментаў «Лірнікі» з Гарадзішча, які вядзе Таццяна Купрык:

Мы тут ужо другі раз. Адмыслова для фестывалю была напісаная польская песня. Нам вельмі спадабалася, што фестываль разнастайны, што не ў даным месцы і штодня праходзіць у іншым горадзе. Вельмі аб’ядноўвае, што многа дэлегацыі, і што ўсе мы разам, што бачым культуры адно аднаго і паказваем адно аднаму свае культуры. Яскравы выходзіць фестываль.

Сёння, 2 жніўня, канцэрты ў рамках Міжнароднага фестывалю фальклору “Падляшскія сустрэчы” пройдуць у Бельску-Падляшскім – пачатак у 17.30 ды ў 18.00 у Боцьках. Завершыцца фестываль гала-канцэртам у Браньску ў нядзелю 6 жніўня.

Падрабязней праграму можна ўбачыць на сайце фестывалю.

 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя