VII Кніжны кірмаш у Беластоку



Сёлета гэта было каля 90 выдаўцоў і дзясяткі літаратурных падзеяў. Сярод іх аўтарскія сустрэчы з Мірай Лукшай і Кшыштафам Гедройцем. На кніжным кірмашы можна было знайсці таксама самыя лепшыя беларускія выдавецтвы, якія штогод папаўняюць сваю палічку новымі літаратурнымі прапановамі, кажа арганізатар Андрэй Каліноўскі:

– Гэта выключная нагода, бо сустракаемся адзін-два разы ў год, паказваючы свае новыя кнігі. Мова настолькі блізкая нам усім, што можна купіць кнігу на беларускай мове і спрабаваць яе чытаць. Нават калі хтосьці карыстаецца толькі польскай мовай, варта ўзяць такую кніжку, каб пабачыць, як выдадзена. Таксама шмат багацця і ў тым, што гэта незалежная беларуская літаратура.

Кніжны кірмаш у Беластоку будзе працягвацца да нядзелі. Мерапрыемства традыцыйна праходзіць у Падляшскай оперы і філармоніі і ў Тэатры лялек. Несупынна арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Фонд „Суседзі”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі