Стартуе праграма «Сям’я 500 плюс»



З 1 красавіка пачынаецца прыём заявак на дафінансаванне для мнагадзетных сем’яў . У межах праграмы «Сям’я 500 плюс» на кожнае другое і чарговае дзіця польская дзяржава заплаціць штомесяц 500 злотых. Такія сродкі на першае дзція атрымаюць таксама незаможныя сем’і, у якіх даход на адну асобу не перавышае 800 злотых. На што прызначаць беластачане дадатковыя грошы, правяраў наш карэспандэнт Лукаш Леанюк:

– Хацела б пакласці на рахунак і выкарыстаць на будучае дзяцей.

– Буду класці на рахунак для дзяцей.  

– Выкарыстаю на рэабілітацыю, лячэнне і на школу.

– На бягучыя выдаткі.

У Беластоку са сродкаў у межах праграмы “500+” скарыстаюцца 14 тысяч сямей. Кожны месяц беластоцкі магістрат выплаціць каля 9 мільёнаў злотых. Гэта 110 мільёнаў у год. Заяўкі ў Беластоку можна падаваць у Гарадскім асяродку дапамогі сям’і па вуліцы Клепацкай, а таксама ў інтэрнеце.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток