Стары Новы год на Падляшшы



З 13 на 14 студзеня, у адпаведнасці з юліянскім календаром, хрысціяне ўсходніх канфесіяў сустракалі Новы год. На Падляшшы, у прыватнасці, праваслаўныя жыхары, гулялі на навагодніх балах.

«У Бельску Падляшскім мы ладзім такі бал ужо сёмы раз запар – кажа арганізатар Аляксандра Перэвой – сёлета у нас рэкордная колькасць удзельнікаў — амаль 250»:

— Тут у нас ёсць асобы, якія праехалі 300 кіламетраў, ёсць калядоўшчыкі, гурт, ды-джэй. Ёсць і маладыя і людзі сталага веку. Некалі людзі забывалі пра Новы год па праваслаўным стылі, а цяпер людзі вяртаюцца да каранёў. 1 студзеня ў нас яшчэ пост, а 13 — ужо не.

Навагоднія балы ладзіліся як у гарадах, у шыкоўных банкетных залах, так і па вёсках у мясцовых клубах. У Агародніках Таварыства сяброў Бельскай зямлі, у мясцовым святліцы падрыхтавала баль, на якім гулялі 40 асобаў.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя