Стары Новы год ў Ласінцы на Падляшшы



Усяночныя забавы і навагоднія танцы на беларуска-польскім памежжы — у вёсцы Ласінка пад Беластокам святкуюць Стары Новы год.

Дата: 14 студзеня

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Łosinka 30, Ласінка, Падляшша

За спевы адказвае гурт ZNICH, за танцы — кавэр-бэнд «Belarusian True Story», за ўсё іншае — музыка Ясюк.

Мерапрыемства адбудзецца ў Ласінскім трохкутніку:
— вясковая гасцёўня (канцэртна-танцавальная частка);
— бар «У Адрыяна» (гастранамічная частка);
— хата Яся (дыскусійна-начлежная частка).

Станьце спонсарам імпрэзы, заплаціўшы за квіток:
нармальны — 20 зл.
ненармальны — 40+ зл.

Імпрэза ладзіцца ў супрацоўніцтве з публічнай бібліятэкай гміны Нараў і Радай культуры Падляшша.

*варта ўзяць з сабой спальны мяшок.