Старыя песні нанова



У Беластоку прайшоў падляшскі этап спеўнага конкурсу “Шанец на Оскара”.

Каля 20 удзельнікаў выконвалі песні з Аўгустоўскага і Гайнаўскага паветаў. “Удзельнікі з’ехаліся з усёй Польшчы, каб заспяваць падляшскія старыя песні”, – адзначае арганізатарка конкурсу Юліта Харытанюк:

– Мы хацелі зрабіць такі конкурс, каб людзі спявалі песні з рэгіёна. Трэба вывучыць 5-6 песень аднаго выканаўцы альбо гурта і заспяваць на конкурсе тую песню, якую выцягнеш падчас лёсавання. Удзельнікі прыехалі з Беластока, Любліна, Варшавы, Кракава. У гэтым годзе ёсць таксама новая катэгорыя ў конкурсе – можна спяваць гуртамі.

Беластоцкі этап конкурсу стаў сёмым па ліку. 18 лістапада конкурс “Шанец на Оскара” па выкананні традыцыйных песень адбудзецца ва Уроцлаве.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі