Стаянка для ровараў з беларускімі матывамі з’явілася ў цэнтры Беластока



Чырвона-зялёная канструкцыя з матывамі беларускіх выцінанак усталявана ля выставачнай залы Ваяводскага асяродка анімацыі культуры.

Стаянка усталяваная ў межах кампаніі Folk on the street. Раней падобныя роварныя стаянкі з’явіліся ў Янаве і Карыціне.

Кажа дырэктар Ваяводскага асяродка Цэзары Мелько:

Гэтая стаянка — пачатак чарговай серыі дзеянняў у межах праекта Folk on the street. Яна зроблена па матывах беларускай, а таксама курпскай, а што самае галоўнае, яна, як мастацкі элемент, ўпрыггожвае наш асяродак.

Стаянку для ровараў зрабіў вядомы беластоцкі творца дызайнерскіх ровараў Адрыян Луцэйко. Раней ў рамках кампаніі «Folk on the street» з’явіліся вядомыя муралы між іншым «Дзяўчынка з палівачкай» ды Scrabble з беларускімі словамі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара