Сцяна на польска-беларускай мяжы палепшыла бяспеку Польшчы



Са 187 кіламетраў сцяны на польска-беларускай мяжы гатова больш за 140 кіламетраў. Пяціметровая агароджа з жалезабетону і тоўстых сталёвых профіляў, увенчаная скручаным дротам, ужо абараняе тэрыторыю Польшчы. Сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Блажэй Пабожы ў Першай праграме Польскага радыё.

Ён паведаміў, што асабліва ў тых месцах, дзе будаўніцтва яшчэ не завершана, „штодня робяцца спробы прарвацца на польскі бок”. Міністар дадаў, што сцяна будзе пабудавана да канца чэрвеня. Затым паслядоўна будзе ўсталяваны электронны перыметр і сістэма выяўлення.

Міністар падкрэсліў, што ўзмацненне сістэмы бяспекі ўсходняй мяжы не завяршаецца будаўніцтвам сцяны. Ён паведаміў, што колькасць супрацоўнікаў памежнай службы будзе павялічана.

Раней міністар ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі вырашыў, што ў сувязі з завяршэннем асноўных працаў па пабудове сцяны пастанова аб часовай забароне на знаходжанне ў 183 населеных пунктах пры мяжы з Беларуссю не будзе падоўжана. З 1 ліпеня забарона перастане дзейнічаць. Адначасова падляшскі ваявода ўводзіць забарону на знаходжанне ў межах 200 метраў ад дзяржаўнай мяжы з Беларуссю.

[manual_related_posts]