Студэнты-старэйшыны пачалі новы навучальны год



Аб’яднанне „Універсітэт Залатога Веку ў Бельску Падляшскім” пачало новы навучальны год. У час урачыстай, ужо сёмай інаўгурацыі ў лік сяброў аб’яднання былі прынятыя чарговыя студэнты.

“Хаця мы пенсіянеры, аднак не спыняем працаваць над сабой, – кажа старшыня аб’яднання Тамара Русачык: – Ужо сярод нас ёсць і акрэдытаваныя журналісты”.

– Прыйшлі журналісты, уручылі нам пасведчанні. Так што мы з’яўляемся раўнапраўнымі прадстаўнікамі журналістаў, можам прысутнічаць на розных мерапрыемствах і глядзець, што адбываецца, і паведамляць у нашую рэдакцыю.

У час мерапрыемства з беларускай музычна-танцавальнай праграмай выступілі калектывы з Пачатковай школы №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы. Свае ўмеласці ды дасягненні прэзентавалі і студэнты, якія актыўна прымаюць удзел у культурна-грамадскім жыцці беларускай меншасці на Падляшшы, ды і ствараюць беларускую культуру. Прымаюць удзел у шматлікіх конкурсах беларускага характару, як музычных, так і тэатральных. Некаторыя студэнты, у тым ліку і старшыня аб’яднання Тамарай Русачык, пішуць і друкуюцца на беларускай мове.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара