Субсідыі з ваяводскага бюджэту на задачы, звязаныя з нацменшасцямі



Праўленне Падляшскага ваяводства на сваім пасяджэнні 7 красавіка 2020 года прыняло пастанову аб прадастаўленні субсідыі з бюджэту ваяводства на выкананне ў 2020 годзе грамадскіх задач у сферы дзейнасці нацыянальных і этнічных меншасцей і рэгіянальнай мовы і ў сферы задач: забеспячэнне і распаўсюджванне нацыянальнай традыцыі, культываванне польскасці і развіццё нацыянальнай, грамадзянскай і культурнай свядомасці.

Шэраг пунктаў тычыцца мясцовых беларусаў. У прыватнасці, 6000 злотых пойдуць на новую кружэлку «Маланкі» – фольк-гурту, які святкуе 30-годдзе дзейнасці, 5000 злотых – на выданне другога тому ўспамінаў Віктара Шведа. Кніга будзе мець назву «З горада ў Мора», выйдзе праз пасярэдніцтва тыгодніка «Ніва» ды з нагоды 95-гадовага юбілею паэта. Іншыя сумы вылучаныя таксама на шэраг музычных імпрэзаў, што ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства ды іншыя арганізацыі.

wrotapodlasia.pl