Суд у Варшаве адмовіўся выдаць Беларусі Сцяпана Пуцілу



Суд у Варшаве адмовіўся выдаць Беларусі заснавальніка Nexta Сцяпана Пуцілу. Улады Беларусі абвінавацілі Сцяпана Пуцілу ў арганізацыі масавых беспарадкаў і групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў распальванні варожасці і паводле шэрагу іншых артыкулаў.

26 студзеня суд разгледзеў, ці ёсць юрыдычныя падставы для выдачы. Пра суд паведаміў тэлеграм-канал Nexta. У выніку польскі суд адмовіўся выдаваць Пуцілу. Як сказаў суддзя, “нельга выдаць чалавека толькі за тое, што гэтага хоча псіхапатычны дыктатар”.

Сцяпан Пуціна мае міжнародную абарону і статус палітычнага ўцекача ў Польшчы.

[manual_related_posts]