Супраць акцыі ўцекачоў у Літве выкарысталі газ і электрашокеры



У цэнтры рэгістрацыі ўцекачоў у літоўскім Пабрадзе ўзніклі беспарадкі. Літоўскія сілавікі выкарыстоўвалі спецмеры — кайданкі, электрашокеры і газ, піша партал delfi.lt.

Па словах прэс-сакратара Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедруса Мішуціса, беспарадкі пачаліся а 6-7-й гадзіне раніцы. Каля 30 адзінокіх мужчын патрабавалі свабоды, крычалі. Па словах памежніка, гэта быў своеасаблівы мітынг без спробаў нешта паламаць.  „Патрабавалі свабоды, плюс людзі былі незадаволеныя тым, што Літва не дае ім прытулак, а, значыць, ім давядзецца ехаць дадому. Яны шумелі з раніцы, прыйшлося выклікаць падмацаванне”, — заяўляе Мішуціс.

Спецмеры, па яго словах, спатрэбіліся, бо мігранты не выконвалі патрабаванні памежнікаў.  Пасля гэтага частка ўцекачоў вярнулася на ранейшыя месцы, іншых перавялі. „Аддзялілі каля 20 чалавек, будуць высвятляць ролю кожнага з іх у гэтай акцыі непадпарадкавання”, — дадае Мішуціс.  Сур’ёзная меддапамога нікому з мігрантаў не спатрэбілася.

У Пабрадзе зараз жывуць 677 мігрантаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: baltnews.lt

[manual_related_posts]