Супраць кіроўцы, які ўчыніў наезд на супрацоўніцу мытні, пачалі крымінальную справу



Следчыя паведамляюць, што супраць кіроўцы, які наехаў на працаўніцу мытні на тэрыторыі пункту пропуску “Казловічы”, пачалі крымінальную справу паводле ч.2 арт.317 КК (“Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека”).

Грузавіком кіраваў 38-гадовы жыхар Берасця. У выніку наезду 28-гадовая працаўніца мытнай службы памерла на месцы. Здарэнне адбылося днём 5 лютага. Мытніца збірала дакументы, а кіроўца не заўважыў яе і пачаў рух. Фура была на еўрапейскіх нумарах.  

Пункт пропуску “Казловічы” знаходзіцца ў Берасцейскай вобласці на беларуска-польскай мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя  

[manual_related_posts]