Супраца па выніках фестывалю



У Беластоку праходзіў тэатральны  фестываль «Напрамак Усход 2», у рамках якога ў сталіцы Падляшша паказалі і беларускія спектаклі. Напрыклад, пасля доўгага перапынку, з 2000 гадоў, у Беластоку з гастролямі выступаў Гарадзенскі абласны драматычны тэатар. А цяпер са сваімі спектаклямі беластоцкія акцёры збіраюцца ў Гародню. Кажа дырэктар тэатра імя Аляксандра Венгеркі Пётр Пулторак:

Дырэктар тэатра запрасіў нас прывезці нашы спектаклі ў Гародню. Я спадзяюся, што гэтая супраца будзе добра развівацца. Паводле дамоўленасцей і тут, на месцы і з дырэкцыяй гарадзенскага тэатра я спадзяюся, што ў пачатку будучага года нам удасца прадставіць 2 ці 3 спектаклі ў Гародні.

Супрацоўніцтва Беластоцкага і Рэспубліканскага тэтра беларускай драматургіі з Мінска развівацца даўно і вельмі паспяхова, так кажуць абодва бакі. Цяпер творчыя калектывы дараслі да супольнага праекта-спектакля. На адной сцэне заграюць беларускія і польскія акцёры, расказвае дырэктар Рэспубліканскага тэатра Святлана Карукіна:

Мы працягваем нашу супрацу. Я вельмі спадзяюся, што ў будучыні мы не толькі будзем абменьвацца спектаклямі, але і мяркую наперадзе нас чакае агульны спектакль з акторамі нашага тэатра і тэатра Вянгеркі. У нас ёсць планы і жаданне з нашага боку і з боку кіраўніцтва Беластоцкага тэатра. Далей распавядаць не буду, гэта будзе вельмі цікавыя і прыемная неспадзяванка для гледачоў.

Цягам тыдня у рамках фестывалю «Напрамак Усход» выступілі шэсць тэатральных калектываў, два з Беларусі: гарадзенскі абласны драматычны тэатр і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. 1 снежня яшчэ чакаецца выступленне Нацыянальнага акадэмічнага ўкраінскага драматычнага тэатр імя Марыі Занькавецкай са Львова. Акцёры ў Беластоку пакажуць «Рэвізора» Мікалая Гогаля.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]