Супрацоўнікі Падляшскай оперы заступаюцца за звольненага дырэктара



Супрацоўнікі Падляшскай оперы і Філармоніі абараняюць звольненага за негаспадарнасць дырэктара Раберта Скальмоўскага. Каля трыццаці супрацоўнікоў хоча накіраваць да маршалка ваяводства петыцыю і прапанаваць, каб Скальмоўскі застаўся ў Беластоку на пасадзе мастацкага дырэктара оперы.

Паводле сябры Саюза мастакоў польскіх сцэнаў і салісткі оперы Яанны Красуcкай-Матулевіч, гэта адпаведнае месца для Скальмоўскага.

– Мы звыкліся да пэўнага рытму працы, і лічым, што Скальмоўскі павінен застацца на пасадзе мастацкага дырэктара оперы.

Раберта Скальмоўскі быў звольнены на мінулым тыдні за негаспадарнасць і пазыкі оперы, якія склалі больш чым 5 мільёнаў злотых.

Сам Скальмоўскі тлумачыць, што опера гэта не прадпрыемства, якое мае зарабляць грошы, а запазычанасць вынікае з меншай датацыі з боку маршалкоўскай управы на мастацкую дзейнасць у мінулых гадах.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя