Сур’ёзны інцыдэнт у Сувалках



21 чэрвеня ў Сувалках адбыўся небяспечны інцыдэнт. На сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Рафалам Тшаскоўскім малады чалавек кінуў бутэльку хімічнага рэчыва. Як інфармуе прэс-сакратар паліцыі Падляшша Томаш Крупа, супрацоўнікі паліцыі на месцы затрымалі 23-гадовага мужчыну, які кінуў пластыкавую бутэльку ад мыйнага сродку (з невялікай колькасцю вадкасці) у бок прысутных на сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты.

Разам з ім быў таксама затрыманы яшчэ адзін 23-гадовы жыхар Сувалак, які быў пасля апытання вызвалены.

23-гадовы хлопец, які кінуў бутэльку, быў цвярозы. Яго затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, якое пагражала жыццю альбо цяжкім цялесным пашкоджаннем людзей.

Беларускае Радыё Рацыя паводле http://www.bialystokonline.pl/

фота Podlaska Policja