Суседскі абмен паміж польскім і беларускім бізнесам



Паглядзелі, як працуюць падляшскія інкубатары прадпрымальніцтва, але таксама як самаўрад падтрымлівае бізнес. У Беластоку завяршыліся майстар-класы, накіраваныя на беларускіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў бізнес-інкубатараў.

Паводле прадстаўніцы беларускага боку Рымы Епун, гэта суседскі абмен ведаў і досведу, які можа дапамагчы ў развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі:

— Я хачу, каб беларускія стартапы пазнаёміліся з польскімі, каб маладыя людзі, якія пачынаюць бізнес ведалі, што Польшча — іх браты і бліжэйшы партнёр, і што калі яны хочуць стабільны элемент бізнесу, то яны могуць звярнуцца да палякаў, І стаць праваднікамі, калі польскі прадпрымальнікі ўвойдуць у азіяцкую прастору, то бок у Расею, Казахстан.

Візіт беларускіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў бізнес-інкубатараў прайшоў у межах праграмы МОСТ, мэта якой — умацаванне кантактаў паміж беларускім і еўрапейскім бізнесам. У праекце, які рэалізаваў Падляшскі фонд рэгіянальнага развіцця ў Беластоку, прынялі ўдзел 14 чалавек.

20161208_141313-1

20161209_090713_001-1

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя