Суседзі Беларусі зацікаўлены ў тым, каб яна засталася незалежнай



Пазбаўленне Беларусі суверэнітэту непазбежна прывядзе на змянення палітыкі ўсіх суседскіх краін. Бо сучасную гісторыю Беларусі немагчыма аддзяліць ал гісторыі Латвіі, ці ад гісторыі іншых краін рэгіёну.

Кажа кандыдат гістарычных навук, прафесар Латвійскага універсітэта Эрык Екабсан:

– У наш час немагчыма аддзяліць гісторыю Беларусі і гісторыю Латвіі. Гэтак сама як немагчыма аддзяліць эканамічныя працэсы, ад палітычных. Беларусь павінна застацца незалежнай. 

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя