Сустрэча з праваслаўнай калядкай



У Гайнаўскім доме культуры прайшоў першы дзень конкурсных слуханняў калектываў і хораў з Беласточчыны. Ёсць важныя прычыны, чаму спяваем калядкі, кажа Аляксандра Варшыцкая з хора ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя ў Бельску Падляшскім:

– Спяваючы калядкі, мы працягваем традыцыі нашых продкаў, а таксама славім Бога, што для нас вельмі важна. Мы спяваем у царкоўным хоры, але хочам і тут спяваць.

Плануецца таксама выступленне на «Гайнаўскіх сустрэчах з праваслаўнай калядкай» хору з Менска. Конкурсныя слуханні будуць працягвацца да 16 студзеня, а 17 студзеня пройдзе гала-канцэрт.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара